Упершыню за 11 гадоў кіраўнікі МЗС Грузіі і Расеі правялі перамовы


У Нью-Ёрку, дзе адбываецца сесія Генеральнай Асамблеі ААН, адбылася сустрэча кіраўнікоў МЗС Грузіі Давіда Залкаліяні з расейскім калегам Сяргеем Лаўровым. Сустрэча кіраўнікоў вонкавапалітычных ведамстваў стала першай з моманту вайны ў 2008 годзе, паведамляе сайт apsny.ge.

Галоўнай тэмай сустрэчы сталі дэакупацыя, незаконная бардарызацыя, а таксама мноства праблемных пытанняў, якія існуюць у расейска-грузінскіх стасунках, у тым ліку, тое, што звязана з Жэнеўскімі перамовамі, з пазіцыяй Грузіі і стаўленнем Расеі да пазіцыі Грузіі.

Hавiны
Паміж Грузіяй і Расеяй спыніліся авіязносіны
2019.07.08 08:26

«Мы вырашылі, што было б важна прыняць гэты крок, паколькі гэта была б першая магчымасць на такім узроўні сказаць РФ наўпрост тое, што неабходна», – заявіў міністр замежных справаў Грузіі Давід Залкаліяні.

Паміж Расеяй і Грузіяй адбыўся ўзброены канфлікт у 2008 годзе. Нагодай для вайны стала Абхазія і Асеція. У выніку гэтыя тэрыторыі цяпер адышлі да сферы ўплыву Расеі. У Крамлі прызналі незалежнасць грузінскіх рэгіёнаў Абхазіі і Паўднёвай Асеціі яшчэ ў жніўні 2008 году. Прызнанне падтрымалі Нікарагуа, Венесуэла, Науру і Сірыя. Міжнародная супольнасць, у тым ліку Беларусь лічыць гэтыя тэрыторыі часткай Грузіі. У Тбілісі дзеянні Расеі называюць акупацыяй.

Hавiны
Эскалацыя на мяжы Грузіі: улады акупаванай РФ Паўднёвай Асеціі патрабуюць прыбраць блокпост
2019.08.31 13:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў