Упершыню ў гісторыі ў адкрыты космас выйшлі дзве жанчыны


Крысціна Кук і Джэсіка Мэір сталі першымі жанчынамі, якія выйшлі ўдвох у адкрыты космас. Астранаўткі з ЗША знаходзяцца на Міжнароднай касмічнай станцыі і мусяць замяніць энергаблокі карабля, паведамляе Нацыянальнае ўпраўленне ЗША па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы (NASA).

Жанчыны прабудуць у адкрытым космасе больш за пяць гадзінаў. За гэты час яны заменяць батарэі, якія перасталі працаваць. У NASA адзначаюць, што няспраўнасць блокаў не ўплывае на бяспеку касмічнай станцыі.

Першай жанчынай, якая выйшла ў адкрыты космас стала Святлана Савіцкая ў 1984 годзе. Яе напарнікам быў Уладзімір Джанібекаў. За ўвесь час у адкрыты космас жанчыны выходзілі 14 разоў. Але раней яны рабілі гэта выключна ў пары з мужчынамі. Сёння ж упершыню толькі жанчыны выйшлі ў касмічную прастору.

Hавiны
Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізікі атрымаюць за даследаванне космасу
2019.10.08 14:32

СК belsat.eu

Стужка навінаў