Упершыню ў гісторыі менскае «Дынама» завяршае сезон КХЛ на апошнім месцы


Гульня паміж «Дынама» і «Лакамытывам» 25 лютага.
Фота: hcdinamo.by

Менскі хакейны клуб «Дынама» ў гэтым сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі ўсталяваў адразу некалькі антырэкордаў у сваёй гісторыі.

Гэтак, пасля таго, як менчукі саступілі 25 лютага «Лакаматыву» з лікам 3:5, яны апынуліся на апошнім месцы ў КХЛ. Раней такога не было.

Да канца сезону застаўся толькі адзін тур, і дагнаць рыжскіх аднаклубнікаў, ад якіх «зуброў» аддзяляюць 4 балы, яны ўжо не змогуць.

У гэтым сезоне каманда прайграла 48 матчаў з 61-го. Пры гэтым быў усталяваны клубны антырэкорд, калі дынамаўцы прайгралі 12 гульняў запар.

Таксама «Дынама» прапусціла ўжо 229 шайб, што з’яўляецца рэкорд ва ўсёй гісторыі КХЛ.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў