Упершыню ў гісторыі Гібралтар перамог. Гол забіў офіс-менеджар


13 кастрычніка ў выязным паядынку Лігі нацый UEFA зборная Гібралтару па футболе перамагла зборную Арменіі – 1:0.

Пераможны гол (пенальці) забіў офіс-менеджар Джозэф Чыполіна.

Зборная Гібралтару ўдзельнічае ў спаборніцтвах FIFA з 2016 года. Да гульні з Арменіяй гібралтарцы прайгралі 22 матчы з 22.

Арменія і Гібралтар гуляюць у групе D4 Лігі нацый. Цяпер у групе лідзіруе Македонія.

12 кастрычніка зборная Беларусі перамагла Люксембург у 3-м туры Лігі нацый (1:0).

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары