Упершыню ў Беларусі: на матчы БАТЭ – «Арсенал» ужыюць сістэму паўтораў для суддзяў


На «Барысаў-Арэне» пачаўся мантаж сістэмы «Coal Line Technology».

Яна дапамагае футбольным суддзям даведацца, перасёк мяч лінію варотаў ці не. Усталёўваюць сістэму супрацоўнікі кампаніяў «Electranet» і «Hawk Eye». Апошняя вядомая сваім абсталяваннем для тэнісу і з’яўляецца партнёрам УЕФА.

Як адзначае прэс-служба ФК БАТЭ, працы ажыццяўляюць тры спецыялісты, якія прыбылі ў Беларусь з Лондану.

Мантаж усяго абсталявання на даху «Барысаў-Арэны» і ў тэлевізійным паўстацыянары зойме некалькі дзён. Гэта ўключае ў сябе падрыхтоўку і каліброўку камер, а таксама пракладку кабеляў. На 25–26 верасня запланаванае кантрольнае тэставанне.

Сістэма будзе выкарыстаная на ўсіх хатніх матчах БАТЭ ў межах групавога этапу Лігі Еўропы-2017/18.

28 верасня а 20:00 на «Барысаў-Арэне» пачнецца гульня паміж БАТЭ і лонданскім «Арсеналам».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымкі з афіцыйнага сайту ФК БАТЭ

Стужка навінаў