Упершыню: на Раство «Белсат» працуе для вас з Віфлеему


Не прапусціце святочнага выдання «Студыі «Белсат»: 7 студзеня ад 19:00 у наўпроставым эфіры з Віфлеему, дзе нарадзіўся Хрыстос, для вас працуе Сяргей Падсасонны і ўся каманда нашага тэлеканалу.

Мы пакажам і распавядзем пра самыя важныя месцы Віфлеему, звязаныя са святам, паразмаўляем з вернікамі ды святарамі і пабачым, як святкуюць Раство ў Беларусі ды свеце.

Вас чакае і шмат іншых неспадзяванак.

Адмысловае выданне «Студыі «Белсат» з Віфлеему глядзіце ў святочны панядзелак ад 19:00 да 21:00 праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн на нашай старонцы.

Гэта будзе другое спецыяльнае выданне нашага тэлеканалу, прысвечанае святкаванню Раства. 25 снежня 2018 года ў наўпроставым эфіры «Белсат» працаваў з Ватыкану. Віншаванні ад Папы Рымскага можна паглядзець і цяпер на нашым YouTube-канале.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў