Унутраныя войскі пасля пратэстаў вырашылі адрамантаваць 290 электрашокераў

МУС Беларусі пасля пратэстаў 9-11 жніўня вырашыў адрамантаваць 290 электрашокераў. Адпаведны тэндар змешчаны на партале дзяржзакупак.

Заказчыкам з’яўляецца Галоўнае ўпраўленне камандуючага ўнутранымі войскамі МУС.

Аўкцыён абвешчаны 13 жніўня. На рамонт электрашокераў плануецца выдаткаваць 16 240 рублёў.

Пасля разгону пратэстаў Лукашэнка ўзнагародзіў сотні міліцыянтаў

Падрадчык павінен аднавіць спраўнасць і поўны ці блізкі да поўнага рэсурс вырабаў з заменай або аднаўленнем любых яго складнікаў (акрамя элементаў харчавання).

Заяўкі на аўкцыён прымаюцца да 23 жніўня. Адрамантаваць электрашокеры трэба да 15 снежня.

Маладая пара захрасла ў корку, а ў іх машыну трапіла граната. «Кроў была ўсюды»

МГ belsat.eu

Hавiны