17 сакавіка ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» пад Менскам Міністэрства ўнутраных справаў зарганізавала імпрэзу з нагоды 100-годдзя ўнутраных войскаў.
Для гледачоў падрыхтавалі маштабную ваенна-гістарычную рэканструкцыю з удзелам баявой тэхнікі. Паказ цягнуўся каля гадзіны.
У дадатак да асноўнай праграмы мерапрыемства для наведнікаў стварылі інтэрактыўныя зоны, дзе можна было пастраляць з аўтаматыкі, павучыцца збіраць і разбіраць зброю ды паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне.
Фота – Вячаслаў Радзіміч