Унук Нурсултана Назарбаева просіць палітычнага прытулку ў Вялікай Брытаніі


Айсултан Назарбаеў.
Фота: facebook.com/aisultan.nazarbayev

Унук былога прэзідэнта Казахстану Айсултан Назарбаеў у сваім акаўнце ў Facebook паведаміў, што просіць палітычнага прытулку ў Вялікай Брытаніі.

«Я прашу ў Вялікай Брытаніі палітычны прытулак. Мае апошнія пяць гадоў пакрытыя шэрымі палосамі. Час людзям даведацца, што на самой справе адбывалася і чаму!» – заявіў унук Нурсултана Назарбаева.

Я верю в то, что если народ объединится против власти внутри страны, то нам будет под силу перевернуть государство вверх…

Opublikowany przez Aisultana Jesusa Rakhata Środa, 12 lutego 2020

Айсултан Назарбаеў адзначыў, што валодае інфармацыяй пра высокамаштабную карупцыю паміж урадам Расеі і Казахстана, памеры якой дасягаюць мільярды долараў. Паводле яго, у карупцыі задзейнічаныя ягоная маці Дарыга Назарбаева, якую ён абвінаваціў у сваёй наркатычнай залежнасці, і ейны муж Кайрат Шарыпбаеў.

«Я веру ў тое, што калі народ аб’яднаецца супраць улады ўнутры краіны, то будзем здольныя перавярнуць дзяржава дагары дном! Чаму дагары дном? Бо пасля дна, пачынаецца новы пачатак! Мы дакажам тым, хто сядзяць на чале дзяржавы, што яны – не Багі! Яны могуць, вядома, нас пераследаваць, забіваць, адбіраць свабоду і нават заганяць у самыя тупіковыя жыццёвыя сітуацыі. Але, паверце мне, Бог з намі і мы пераможам!» – заявіў унук шматгадовага кіраўніка краіны.

Hавiны
У Лондане асудзілі ўнука Назарбаева, бо ён пакусаў паліцэйскага падчас затрымання
2019.10.18 20:43

Пры гэтым ён адзначыў, што дагэтуль любіць свайго дзеда.

Айсултан Назарбаеў – сын старэйшай дачкі экс-прэзідэнта Казахстана Дарыгі Назарбаевай і ягонага апальнага зяця, памерлага ў 2015 годзе пры загадкавых абставінах Рахата Аліева. Унук казахстанскага лідара скончыў Каралеўскую ваенную акадэмію ў Вялікай Брытаніі і быў залічаны ў штат галоўнага разведвальнага ўпраўлення міністэрства абароны Казахстана. У 2017 годзе ён працаваў у Федэрацыі футбола Казахстана. У 2019 годзе яго судзілі ў Вялікай Брытаніі за напад на паліцыянта.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў