Унучкі Лукашэнкі выйгралі чарговы музычны конкурс. А ў 2015 годзе дзед даў ім прэмію


У 10-й музычнай школе імя Глебава (Менск) з’явіўся плакат, які віншуе з перамогай у музычным конкурсе ўнучак Аляксандра Лукашэнкі – Дар’ю і Насцю, піша «Наша Ніва».

Вядома, што дочкі сярэдняга сына кіраўніка Беларусі Дзмітрыя вучацца ў гэтай школе.

Таксама яны зʼяўляюцца ўладальніцамі гран-пры міжнародных музычных конкурсаў у Італіі («Amicci dela Musica»), Расеі ( «Срэбны камертон» у Санкт-Пецярбургу), Францыі (конкурс піяністаў Рускай кансерваторыі імя Аляксандра Скрабіна ў Парыжы).

Унучкі Лукашэнкі на сцэне Белдзяржфілармоніі. Менск. 2017 год

У 2015 годзе фартэпіянны дуэт Дар’і і Насці атрымаў прэмію фонду Аляксандра Лукашэнкі па падтрымцы таленавітай моладзі.

Сёлета малодшы сын кіраўніка Беларусі Мікалай Лукашэнка прынёс дадому кубак пераможцы хакейнага турніру «Залатая шайба». У фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў «Залатая шайба» каманда Мікалая («Грыфоны») перамагла «Мядзведзяў» з Чыжоўкі.

ЮВ, belsat.eu, паводле nn.by

Стужка навінаў