Унучка Кенэдзі памерла ад наркотыкаў


Сіршэ Кенэдзі-Гіл (з дзіцём на руках).
Фота: foxnews.com

У ЗША сталі вядомыя падрабязнасці смерці Сіршэ Кенэдзі-Гіл – унучкі генеральнага пракурора ЗША Робэрта Кенэдзі і ўнучатай пляменніцы прэзідэнта Джона Кенэдзі.

У арганізме 22-гадовай дзяўчыны, цела якой знайшлі 1 жніўня ў родавым маёнтку ў Масачусэтсе, выявілі метадон, дыязепам, нардыязепам, флуаксетын, нарфлуаксетын і этанол. Пра гэта гаворыцца ў пасведчанні аб смерці, якое было апублікаванае 1 лістапада, піша CNN.

Hавiны
Памерла Лі Радзвіл – ікона стылю і сястра Джэкі Кенэдзі
2019.02.17 12:25

Трагічныя здарэнні пераследуюць сям’ю Кенэдзі. У 1944 годзе падчас Другой сусветнай вайны загінуў старэйшы брат Джона і Робэрта Джоўзэф. У 1963-м быў застрэлены сам Джон, а ў 1968-м – Робэрт.

У 1984 годзе ад перадазіроўкі наркотыкамі памёр сын Робэрта Дэйвід, а ў 1997-м ад ранаў, атрыманых падчас катання на лыжах, – брат папярэдняга Майкл. У 1999 годзе ў авіякатастрофе загінуў сын былога прэзідэнта ЗША Джон Кенэдзі-Малодшы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў