Уночы нядзелі ў Беларусі будуць замаразкі, удзень – да + 18°C


У пятніцу, 10 красавіка, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Пра гэта паведамляе сайт Белгідрамету.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах Віцебшчыны невялікія ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Вецер паўночна-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +7..+13°C.

11 красавіка будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, заходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..+2°C, максімальная днём +6..+13°C.

12 красавіка чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём на крайняй поўначы магчымыя кароткачасовыя дажджы. Вецер умераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0..-5°C, па захадзе месцамі да +2°C, максімальная днём +8..+15°C, на Берасцейшчыне +16..+18°C.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў