Унікальны сэрвіс «Добрапіс» цяпер дасяжны на новым адрасе

ВІДЭА

Спраўдзіць арфаграфію па-беларуску і бясплатна. Унікальная сістэма праверкі правапісу і слоўнікавая база моўнай службы нашага тэлеканалу – «Добрапіс», – па-ранейшаму працуе для кожнага інтэрнэт-карыстальніка. Цяпер сэрвіс дасяжны на новым адрасе: dobrapis.belsat.eu.

«Вельмі каштоўная нашая закладка з іншамоўнымі найменнямі, таму што гэтага не робіць больш ніхто. Зрэшты, і самой праверкі арфаграфіі беларускай таксама больш не існуе. Гэта такі адзіны сервіс у нас», – кажа Настасся Мацяш, моўная служба «Белсату».

Онлайн-сэрвіс «Добрапіс» быў задуманы ды зрэалізаваны мовазнаўцам Змітром Саўкам разам з праграмістам Алесем Булойчыкам як шматфункцыйны сэрвіс. «Добрапіс» правярае арфаграфію ў двух беларускіх правапісах: афіцыйным і класічным, а таксама мае функцыю канвертавання лацінкі.

Глядзі таксама
Каментары