Унікальнае выданне Францыска Скарыны віртуальна вярнулася ў Беларусь


У Нацыянальную бібліятэку Беларусі перадалі лічбавую копію выдання «Першая кніга Царстваў», выдадзеную Францыскам Скарынам у Празе ў 1518 годзе. Арыгінал застаўся ў бібліятэцы Траецкага каледжа ў Кембрыджы.

Як паведаміў парталу Interfax.by намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша, спадчына Скарыны ў лічбавым фармаце перададзена пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў нашай краіны і амбасады Беларусі ў Абʼяднаным Каралеўстве Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірландыі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”152944″ img_size=”large”][vc_column_text]Бібліятэка Траецкага каледжа ў Кембрыджы. Фота interfax.by[/vc_column_text][vc_column_text]«Лічбавая копія зробленая і перададзеная ў Беларусь бясплатна, – адзначыў прадстаўнік Нацыянальнай бібліятэкі. – Дарэчы, асобнік кембрыджскай «Першай кнігі Царстваў» не поўны – гэта фрагмент выдання. Але сёння кожная старонка, кожнае слова беларускага асветніка ўспрымаюцца намі як нацыянальная святыня».

У цяперашні час праходзяць перамовы пра магчымасці і ўмовы атрымання гэтага выдання для часовага экспанавання ў Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Але айчынныя даследчыкі ўжо сёння могуць пазнаёміцца ​​з гэтым амаль недасяжным для іх раней кніжным помнікам – няхай і ў лічбавым фармаце.

МЯ, паводле interfax.by

Стужка навінаў