Спецназ затрымаў пад Менскам 27 удзельнікаў руху «Legalize Belarus»


Сілавікі затрымалі ўдзельнікаў вечарыны, зладжанай рухам «Legalize Belarus» на сваю гадавіну.

Пра гэта паведаміў на сваім «Facebook» актывіст Пётр Маркелаў.

«Затрымліваў СОБР у камуфляжы (з галінкамі ў валасах!) са зброяй. Затрымалі 27 чалавек. Шукалі кантраляваныя рэчывы. Не знайшлі!» – напісаў Пётр Маркелаў.

Затрыманне сілавікі правялі прыкладна а 03:00, пасля даставілі ўдзельнікаў імпрэзы ў Бараўлянскі РУУС. Там перапісалі дадзеныя затрыманых, а пазней – усіх адпусцілі.

Як паведаміў Пётр Маркелаў, пяць асобаў аштрафавалі за распіццё алкаголю.

Якія мэты пераследуе кампанія «Legalize Belarus»? Архіўны сюжэт «Аб’ектыву»

НМ, belsat.eu, фотаздымкі з «Facebook» Пятра Маркелава

Стужка навінаў