Уначы ля Нацыянальнай бібліятэкі загінуў пешаход, які перабягаў праспект Незалежнасці


Пешаход пераходзіў дарогу па-за пешаходным пераходам, дзе яго збіў « Volkswagen». Трагічны інцыдэнт здарыўся каля 02:30.

У ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму распавялі, што кіроўца аўта рухаўся па праспекце Незалежнасці з боку вуліцы Філімонава ў кірунку вуліцы Каліноўскага. У раёне Нацыянальнай бібліятэкі ён наехаў на пешахода – мужчыну 1979 года нараджэння, які пераходзіў дарогу па-за пешаходным пераходам і не меў светлавяртальных элементаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымкі ДАІ

Стужка навінаў