«Уладзіміравіч пагадзіўся»: ўсеагульнае галасаванне па папраўках у Канстытуцыю РФ пройдзе 22 красавіка


Усерасейскае галасаванне па папраўках у Канстытуцыю пройдзе 22 красавіка. Дату зацвердзілі на сустрэчы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна з рабочай групай, якая займаецца падрыхтоўкай прапаноў аб унясенні паправак.

Гэтую дату прапанаваў сустаршыня рабочай групы Андрэй Клішас. Паводле яго слоў, 19 красавіка заканчваецца праваслаўны пост, а 24 красавіка ў мусульманаў пачынаецца святы месяц Рамадан, таму 22 красавіка – аптымальная дата. Уладзімір Пуцін ніяк не пракаментаваў прапанову, «але запісаў і двойчы падкрэсліў», піша Twitter-акаунт «Кремлевский пул РИА».

«Да, Владимир Владимирович согласился с этим», – заявил сопредседатель рабочей группы Павел Крашенинников после заседания.

25 лютага ў Дзярждуму ўнеслі папраўкі, якія вызначаюць парадак правядзення галасавання. Для яго прапануюць выкарыстоўваць сайт дзяржслугаў і сістэму электроннага галасавання. Калі галасаванне будзе праходзіць у працоўны дзень, яго абвесцяць выхадным.

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін прапанаваў унесці пакет паправак у Канстытуцыю падчас штогадовага паслання Федэральнаму сходу.

Новости
Как Путин хочет поменять Конституцию России. Объясняем на пальцах
2020.01.23 13:29

ЮВ/АА belsat.eu

Стужка навінаў