Уладзіміра Кондруся судзяць у ягонай адсутнасці


Апошні вязень Плошчы-2010 не прыехаў на працэс. Канваір паведаміў суддзі Святлане Бандарэнка, што «Кондрусь катэгарычна адмаўляецца накіроўвацца ў залу суда». Яна завочна выдаліла яго з працэсу.

26 снежня ў судзе Маскоўскага раёну Менску аднавіўся працэс па справе Уладзіміра Кондруся. Працэс над палітвязнем, якога амаль праз шэсць гадоў судзяць за ўдзел у масавых беспарадках падчас Плошчы-2010, распачаўся 16 лістапада. Сёння – другі дзень. Пасля таго, як у зале суда Кондрусь паспрабаваў ускрыць сабе вены, было вырашана адправіць падсуднага на комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

Кондрусю пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў