Уладзіміра Чудзянцова пакаралі 5,5 гадамі зняволення


Суд Завадского раёну Менску пакараў журналіста Уладзіміра Чудзянцова 5,5 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам у памеры 27 тысяч рублёў (больш за $10 тысяч). Пра гэта сведчыць прэс-рэліз Вярхоўнага суду.

Суд праходзіў у закрытым рэжыме. Чудзянцова прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 343 (распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў загадзя непаўнагадоваму), ч. 1 арт. 328 (захоўванне наркотыкаў) і ч. 1 арт. 14 ч. 1 артыкула 328 КК (замах на незаконны перавоз наркотыкаў праз граніцу). Яго прысудзілі да 6,6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, аднак у сувязі з амністыяй тэрмін пакарання скарацілі да 5,5 гадоў.

Уладзімір Чудзянцоў быў затрыманы 21 лістапада 2019 года пры перасячэнні беларуска-польскай мяжы. У рэчах журналіста знайшлі 0, 87 грамаў марыхуаны, а ў ягонай менскай кватэры – яшчэ 6,02 грамы.

Неўзабаве пасля затрымання Чудзянцова ў выданні «Наша Ніва» было апублікаванае інтэрв’ю, у якім хлопец Максім распавядаў пра згвалтаванне, нібыта здзейсненае Чудзянцовым у 2005 годзе. Пасля гэтага следчыя распачалі ў дачыненні да Чудзянцова крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 167 КК («гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні заведама непаўналетняга»), аднак да суду гэтая справа не дайшла.

Гарачы каментар
NEXTA раскрыў праўду пра Чудзянцова
2019.11.25 23:58

У апошнія гады Чудзянцоў з’яўляўся ўладальнікам сайта-агрэгатар by24.org, які спецыялізуецца пераважна на клікбэйтных навінавых загалоўках. Пасля арышту журналіста стала вядома пра ягоную супрацу з і з тэлеграм-каналам NEXTA. Сцяпан Пуціла паведаміў, што журналіст часам бясплатна дапамагаў яму з рэдагаваннем тэкстаў для канала, а таксама кансультаваў яго пры падрыхтоўцы дакументальнага фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы». Асабісты ўклад Чудзянцова у агульную працу над фільмам блогер ацаніў прыкладна ў 10%.

Сцяпан Пуціла неаднаразова заяўляў, што лічыць арышт Чудзянцова помстай спецслужбаў за ягоны ўдзел у падрыхтоўцы фільма.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў