Уладзімір Зяленскі знізіў узрост прызыву ў войска


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ №13/2020, згодна з якім плануецца прызываць на тэрміновую ваенную службу пачынаючы з 18 гадоў. Раней у войска ўкраінцаў прызывалі пачынаючы з 20 гадоў. Тэкст дакументы апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны.

Указ прадугледжвае, што ў красавіку-чэрвені і кастрычніку-снежні 2020 года на тэрміновую вайсковую службу прызавуць мужчынаў ва ўзросце ад 18 да 26 гадоў, якія не маюць права на вызваленне або адтэрміноўку ад прызыву. Вызначыць колькасць грамадзянаў Украіны, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую вайсковую службу ў 2020 годзе, даручана Кабінету міністраў.

У 2015 годзе пяты прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прыняў рашэнне, што прызыўны ўзрост будзе павышаны з 18 да 20 гадоў. Пры гэтым падкрэслівалася, што прызыўнікі гарантавана не будуць трапляць у зону баявых дзеянняў на Данбасе. Указы пра прызыў на тэрміновую службу Парашэнка падпісаў штогод да 2019 года.

Вяртанне прызыву з 18 гадоў летась ініцыявала Упраўленне персаналу штаба Камандавання Сухапутных войскаў, іх падтрымаў Генеральны штаб.

Адмена прызыву «здаровага чалавека». Ці можа Беларусь паўтарыць досьвед арміі ЗША?
2017.10.20 19:16

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў