Уладзімір Зяленскі пакуль пакіне ў сакрэце свае прапановы па Данбасе


Адміністрацыя прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскі да 19 чэрвеня не апублікуе «дарожную мапу» імплементацыі Менскіх пагадненняў. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка прэзідэнта Юлія Мендэль у «Facebook’у».

«Дарожную мапу прэзідэнта мы пакуль не робім публічнай. Па-першае, ва Украіне ўжо былі прэцэдэнты, калі нашы ініцыятывы блакавалі, ведаючы іх загадзя. Апублікаваць карту занадта рана – гэта пытанне бяспекі. Па-другое, Украіна павінна ўзгадніць дарожную мапу з нашымі еўрапейскімі партнёрамі ў рамках Нармандскага фармату», – дадала яна.

Паводле прэс-сакратаркі Зяленскі, да 19 чэрвеня мапу не апублікуюць. Яна дадала, што цяпер перад Украінай стаяць дзве найважнейшыя задачы: спыненне агню і вяртанне дадому палонных украінцаў.

Дорожну карту Президента ми не робимо поки публічною. По-перше, в України вже були прецеденти, коли наші ініціативи…

Opublikowany przez Iuliia Mendel Czwartek, 6 czerwca 2019

  • 5 чэрвеня ў Менску адбылося першае паседжанне Трохбаковай кантактнай групы (ТКГ) па ўрэгуляванню сітуацыю на Данбасе пасля абрання прэзідэнтам Украіны Уладзіміра Зяленскага. Па выніках сустрэчы стала вядома, што ТКГ на наступным пасяджэнні абмяркуе зняцце эканамічнай блакады з раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, падкантрольных баевікам. Адпаведную прапанову агучыў Леанід Кучма.
  • Раней Зяленскі прызначыў экс-прэзідэнта Леаніда Кучму прадстаўніком Украіны ў Трохбаковай кантактнай групе па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары