Уладзімір Зяленскі назваў абмен вязнямі першым крокам да пачатку дыялогу з Крамлём


Уладзімір Зяленскі правёў перамовы з Уладзімірам Пуціным пасля абмену палоннымі і заявіў, што вызваленне вязняў стала першым крокам да разблакавання дыялогу з Масквой і спынення вайны.

Падчас размовы з расейскім лідарам, паводле словаў прэзідэнта Украіны, была дасягнутая дамоўленасць аб сумеснай працы на працягу месяца.

«Я лічу, што першы этап выкананы. І я, і прэзідэнт Пуцін зрабілі ўсё, што паабяцалі, зрабілі ўсё, не змяняючы нашыя дамоўленасці», – цытуе словы Уладзіміра Зяленскага ТАСС.

Hавiны
35 украінцаў, якія 7 верасня вярнуліся дадому
2019.09.07 14:51

Уладзімір Зяленскі сустракаў вязняў з Расеі ў аэрапорце. Кіраўніцтва краіны пры гэтым заяўляе, што праца па вызваленні ўкраінцаў будзе працягвацца надалей.

«Украінцы, верагодна, былі памілаваныя указам прэзідэнта РФ №405 ад 28 жніўня 2019 года. Гэтага ўказу няма ў спісе апублікаваных за апошнія 10 дзён», – напісаў у сваім телеграм-канале кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Агора» Павел Чыкаў, паведамляе Бі-Бі-СІ.

Відэа
Паміж Кіевам і Масквой адбыўся абмен палоннымі
2019.09.07 11:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў