Уладзімір Пуцін абʼявіў 26 снежня днём жалобы


Адпаведны ўказ зʼявіўся на прэзідэнцкім сайце kremlin.ru.

«У выніку авіяцыйнай катастрофы летака«Ту-154», якая здарылася 25 снежня 2016 года ў раёне гораду Сочы Краснадарскага краю, ёсць шматлікія ахвяры», – гаворыцца ў дакуменце. «Выказваючы смутак па загінулых і іхным сваякам», кіраўнік Расеі абʼявіў 26 снежня днём жалобы.

26 снежня па ўсёй краіне будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі РФ, а ўстановы культуры ды тэлебачанне адменіць забаўляльныя праграмы.

Лятак «Ту-154» Міністэрства абароны Расеі, які знік з радараў у раёне Сочы а 5 раніцы, упаў на 7 хвіліне палёту ў акваторыі Чорнага мора ў 5 кіламетрах ад берага.

На борце лайнера, які ляцеў на сірыйскую базу Хмеймім, каб павіншаваць расейскіх вайскоўцаў з Новым годам, знаходзіліся 84 пасажыры і 8 членаў экіпажа.

На момант публікацыі навіны выратавальнікі знайшлі 12 целаў ахвяраў авіякатастрофы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў