Уладзімір Някляеў выпісаны з берасцейскай лякарні


У лякарню палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў трапіў пасля таго, як яго знялі ў Берасці з цягніка, калі вяртаўся з Варшавы на Дзень Волі ў Менск. Палітыку сталася кепска, і ён апынуўся ў неўралагічным аддзяленні лякарні хуткай дапамогі.

Сваё затрыманне палітык лічыць выкраданнем, каб не дапусціць ягонае з’яўленне на Дні Волі. 28 сакавіка паэт з дапамогаю праваабаронцы Рамана Кісляка падрыхтаваў зварот, які накіраваў у пракуратуру.

Раней спадар Някляеў звярнуўся да міліцыянтаў з сільнай прамовай:

Усё, што адбылося ў Менску, я чуў толькі ад медперсаналу, калі мяне ўчора вазілі на тамаграфію галаўнога мозга. Усе сястрычкі глядзелі [трансляцыі] на смартфонах з Плошчы. І я паглядзеў. Гэта было горш, чым на Плошчы 2010-га. Яны як сабакі бегалі, гэтыя шуняўкі, за народам, за дзецьмі, за жанчынамі, за старымі. Вам – усё! Гэтага здзеку, быццам яны ўжо не людзі, народ вам не даруе. Усё ўжо выйшла з тонкай лініі палітычнай барацьбы і стала справай народа. Вам капцы.

Іншыя лідары таксама не аб’явіліся на Дні Волі ў Менску: Павал Севярынец, Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч знаходзіліся на соднях за акцыі ў Воршы і Маладзечне. Дзяніс Садоўскі быў затрыманы каля Дому Прэсы напярэдадні акцыі 25 сакавіка на Акадэміі навук.

Мікалай Статкевіч па вяртанні дадому, сказаў, што яго таксама амаль «выкралі»: жонка ад 24 сакавіка не ведала, дзе ён знаходзіцца. Сувязь з ім знікла ў пятніцу, напярэдадні акцыі. КДБ не адказваў спадарыне Адамовіч, ці знаходзіцца Статкевіч у іх.

ВД, паводле svaboda.org

Стужка навінаў