Уладзімір Някляеў і Вячаслаў Сіўчык – у ізалятары на Акрэсціна


Як паведаміла belsat.eu жонка Някляева Вольга, цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.

Паводле яе словаў, Някляева затрымалі пры выхадзе з дому, але ён паспеў патэлефанаваць.

«Пасля яго адвезлі ў Ленінскі РУУС, запоўнілі нейкія паперы і павезлі ў ізалятар», – сказала яна.

Імаверна, Някляева пратрымаюць там 10 содняў – раней да адміністратыўнага арышту яго прысудзілі за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў. 2.0», які адбыўся яшчэ ў кастрычніку.

Пра стан здароўя Някляева на дадзены момант звестак няма. Заўтра да яго пойдзе адвакат. Цяпер Вольга Някляева збірае перадачу з неабходнымі лекамі.

Сын Вячаслава Сіўчыка Вітаўт паведаміў, што ягоны бацька цяпер таксама ў ЦІП на Акрэсціна. Паводле папярэдняй інфармацыі, Сіўчык будзе адбываць 5 содняў арышту, якія яму прысудзілі мінулай восенню.

Нагадаем, 21 сакавіка ў Менску затрымалі ініцыятараў шэсця на 25 сакавіка – Вячаслава Сіўчыка і Максіма Вінярскага.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў