Уладзімір Макей наконт параду 9 траўня: Рашэнне будзе прымацца бліжэй да даты


Міністр замежных справаў Уладзімір Макей у інтэрв’ю TUT.by пракаментаваў сітуацыю з намерам Аляксандр Лукашэнкі правесці парад на 9 траўня ва ўмовах пандэміі.

TUT.by запытаў кіраўніка МЗС, што будзе з парадам да Дня Перамогі, улічваючы, што ў Менску ўведзены абмежаванні на масавыя мерапрыемствы.

«Давайце не будзем забягаць так далёка. Я перакананы, што ўлады, кіраўніцтва краіны, выдатна разумее, трэба ці не трэба праводзіць гэтыя мерапрыемствы. Рашэнні будуць прымацца, як я разумею, бліжэй да даты ў залежнасці ад развіцця сітуацыі», – адзначыў ён.

Ад прамога адказу на пытанне, ці будзе праводзіцца парад, Макей ухіліўся.

– Гэта значыць канчатковага рашэння, што парад будзе, пакуль не?

– Наколькі мне вядома, і ў Расеі рэпетуюць парад.

– Але Крэмль ужо заявіў, што ветэранаў клікаць на яго немэтазгодна – яны ў групе рызыкі.

– Я чытаў у вас, што ветэраны выступаюць за парад. Ёсць розныя пункты гледжання, але рашэнне будзе прымацца на больш познім этапе ў залежнасці ад таго, як будзе складвацца сітуацыя з пандэміяй.

Hавiны
«У традыцыйным фармаце». У Мінабароны распавялі, як будзе выглядаць парад 9 траўня
2020.03.31 17:45

Нагадаем, напрыканцы сакавіка Лукашэнка паабяцаў, што нягледзячы на каронавірус ніякія мерапрыемствы да 75-гадовага юбілею перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адмяняцца не будуць.

У Мінабароны Беларусі заявілі, што парад да 75-годзя Дня Перамогі пройдзе ў «традыцыйным фармаце». Плануецца, што ў парадзе прымуць удзел расейскія і кітайскія вайскоўцы.

Меркаванні
Танкі COVID’у не баяцца? Лукашэнка і піяр падчас чумы
2020.03.27 17:22

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў