Уладзімір Макей: Мне неяк сорамна надзяваць маску, калі ідзеш у краму


Міністр замежных справаў Уладзімір Макей распавёў у інтэрв’ю TUT.by, што не карыстаецца медычнымі маскамі, нягледзячы на каронавірус.

TUT.by запытаўся ў Макея, што ён робіць, каб не заразіцца каронавірусам.

«Вядома, кантакты значна абмежаваныя. Мы рэгулярна праводзім нарады па пэўных пытаннях у Адміністрацыі прэзідэнта, а ў міністэрстве я імкнуся выклікаць сваіх падначаленых радзей і гаварыць з імі па тэлефоне. Я забараніў з’яўляцца ў міністэрстве тым, хто чхае ці адчувае сябе хворым на, каб ён не заразіў іншых. Пры найменшай праяве прастуды, чалавека адпраўляем да лекара. У значнай меры мы стараемся засцерагчыся ад магчымага заражэння. Але шчыра хачу сказаць, мне неяк сорамна надзяваць маску, калі ідзеш у краму», – заявіў ён.

«Чаму? Гэта ж ваша здароўе і здароўе навакольных. Ды і вы маглі б паказаць прыклад беларусам», – адзначыла журналістка. «Не ведаю. Але ўсё, абяцаю, з заўтрашняга дня пры паходзе ў краму буду надзяваць маску», – адказаў Макей.

Нагадаем, ва ўмовах распаўсюду каронавіруснай інфекцыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі афіцыйна рэкамендавала грамадзянам у прафілактычных мэтах насіць маскі.

Hавiны
«Сустракаемся, паціскаем рукі, абдымаемся». Лукашэнка распавёў, як паводзіць сябе падчас пандэміі
2020.03.28 09:54

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў