Уладзімір Макей адказаў на патрабаванне Еўразвязу вызваліць Віктара Бабарыку

У каментары «Коммерсанту» ён адзначыў, што былі знойдзеныя сляды вельмі сур’ёзных фінансавых злачынстваў.

Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей пракаментаваў патрабаванне Еўразвязу выпусціць Віктара Бабарыку. Ён адзначыў, што трэба звярнуць увагу на падставу гэтай крымінальнай справы і зазначыў, што ўхіленне ад платы падаткаў і адмыванне грошай гэта сурʼёзныя злачынствы, якія ў краінах ЕЗ строга караюцца.

«Тут, нягледзячы нават на палітычную кампанію, анікому не будзе дазволена парушаць заканадаўства. А ёсць канкрэтныя доказы, дарэчы, атрыманыя ад еўрапейскіх краінаў, у тым ліку з краінаў ЕЗ, што тыя ці іншыя асобы займаліся супрацьпраўнай дзейнасцю», – заявіў Макей.

  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і ягонага сына і кіраўніка штабу Эдуарда затрымалі працаўнікі ДФР. Пазней стала вядома, што яны знаходзяцца ў СІЗА КДБ.
  • Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала іх палітзняволенымі, а Еўразвяз патрабаваў вызваленне патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты.
  • 11 чэрвеня ў галоўным офісе «Белгазпрамбанку», а таксама ў кампаніях «ПрыватЛізінг» і «Кентаўр» прайшлі ператрусы. Агулам было затрымана каля 20 чалавек, якія абвінавачваюцца ў розных эканамічных злачынствах.
  • Нагадаем, што Віктар Бабарыка на працягу 20 гадоў узначальваў «Белгазпрамбанк».

КТ belsat.eu

Hавiны