Уладзімір Дунаеў: За год у Балонскім працэсе адукацыя Беларусі амаль не змянілася


Прадстаўнік Грамадскага Балонскага камітэту распавядае, наколькі паспяхова рэфармуецца вышэйшай адукацыя Беларусі.

Сёння ў Менску адбылася сустрэча прадстаўнікоў Балонскага працэсу, удзельнікам якога Беларусь зʼяўляецца ўжо больш за год. Адмыслоўцы прааналізавалі рэфармаванне сістэмы вышэйшай адукацыі Беларусі ў адпаведнасці з прынцыпамі Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Пра асаблівасці сітуацыі мы размаўляем з прадстаўніком Грамадскага Балонскага камітэту Уладзімірам Дунаевым.

«Я думаю, што пакуль пераменаў амаль няма. Не варта было ўвогуле чакаць хуткіх пераменаў і бачных пераменаў, бо Беларусь – адзіная краіна, якую прымалі ў Балонскі працэс умоўна.

Умовай зʼяўляецца выкананне патрабаванняў дарожнай карты, спецыяльна распрацаванай для Беларусі і фактычна прынятай як праграма рэформаў. Першапачаткова, відаць, змены павінны былі тычацца заканадаўства і нарматыўнай базы. Але трэба сказаць, што нейкія дзеянні беларускі бок здзяйсняў для распрацоўкі гэтага заканадаўства, перадусім, для зменаў Кодэкса аб адукацыі.

Але, на жаль, як мы даведаліся 1 красавіка, Кодэкс быў накіраваны Аляксандрам Лукашэнкам на дапрацоўку. І цяпер мы можам сказаць, што працэс вярнуўся амаль у сваю зыходную кропку», – заявіў Уладзімір Дунаеў у эфіры «Белсату».

Больш развагаў – у відэа вышэй.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў