Уладзімір Беражкоў стаў спартовым дырэктарам ФХБ


Былы генеральны менеджар менскага «Дынама» і галоўны рэдактар «Прессбола» Уладзімір Беражкоў змяніў на пасадзе спартовага дырэктара Федэрацыі хакея Беларусі Уладзіслава Клачкова.

Уладзімір Беражкоў у 1995-2014 гадах быў галоўным рэдактарам вядучай спартовай газеты «Прессбол», у 2014-2015 гадах працаваў генеральным менеджарам хакейнага клуба «Дынама» (Менск). У жніўні 2015 года Беражкоў быў арыштаваны, яго абвінавацілі ў крадзяжы грошай клубу з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў. Беражкоў быў выпушчаны з СІЗА 6 красавіка 2016 года, а яшчэ праз некалькі месяц крымінальная справа ў дачыненні да яго была закрытая.

Пасля вызвалення Уладзімір Беражкоў працаваў дырэктарам дэпартамента па маркетынгу і камунікацыях Беларускай федэрацыі футбола, некаторы час узначальваў інтэрнэт-праекты ў газеце «СБ-Беларусь сегодня».

ІІ, belsat.eu, паводле Прессбол

Стужка навінаў