Улады зняпраўджваюць інфармацыю пра заражэнне медыкаў радыяцыяй пасля выбуху пад Северадзвінскам


Перавышэння ўтрымання радыеактыўных рэчываў у лекараў, якія дапамагалі пацярпелым у выбуху на сакрэтным вайсковым аб’екце ў паселішчы Нёнакса, не выяўлена. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве аховы здароўя Расеі, паведамляе «РИА Новости».

«Маніторынг стану іх здароўя працягваецца», – адзначылі ў міністэрстве.

Усяго абследавалі 91 працаўніка абласнога шпіталя Архангельску, 20 чалавек прайшлі абследаванне ў Маскве.

Hавiны
Медыкаў, што дапамагалі пацярпелым ў выбуху пад Северадзвінскам, не папярэдзілі аб радыяцыі. У аднаго з лекараў знайшлі цэзій-137
2019.08.17 11:30

Раней СМІ паведамілі: калі ў шпіталь даставілі пацярпелых у выбуху на сакрэтным вайсковым аб’екце, лекараў не папярэдзілі, што трагічнае здарэнне было звязанае з радыяцыяй. Паводле «The Moscow Times», прынамсі ў аднаго з лекараў у арганізме знайшлі радыеактыўны нуклід цэзій-137. Усе медыкі, хто кантактаваў з пацярпелымі ад выбуху, падпісалі дакумент аб неразгалошванні – на гэтым настойвалі працаўнікі ФСБ.

  • Выбух сакрэтным вайсковым аб’екце ў паселішчы Нёнаксаа, што за 40 км ад Северадзвінску Архангельскай вобласці, адбыўся 8 жніўня. Мінабароны Расеі паведаміла пра двух загінулых. Пасля здарэння прэс-служба адміністрацыі Северадзвінску заявіла аб «кароткачасовым павышэнні радыяцыйнага фону». Праз павышэнне радыяцыйнага фону ў Архангельску і Северадзвінску мясцовыя жыхары раскупілі ўвесь ёд. У Расгідрамет заявілі, што 8 жніўня ў Северадзвінску магутнасць дозы гама-выпраменьвання была перавышаная ў 4-16 разоў у параўнанні з фонавымі значэннямі.
  • Пазней стала вядома, што ад выбуху загінулі пяць працаўнікоў дзяржаўнай карпарацыі «Расатам». Яшчэ трое атрымалі траўмы і апёкі рознай ступені цяжкасці. У карпарацыі адзначылі, што здарэнне адбылося «пры выпрабаванні вадкаснай рэактыўнай рухальнай устаноўкі» ў перыяд працаў, «звязаных з інжынерна-тэхнічным суправаджэннем ізатопных крыніцаў харчавання на вадкаснай рухальнай устаноўцы».
  • Эксперты ставяць пад сумнеў афіцыйную версію выбуху на сакрэтным вайсковым аб’екце ў паселішчы Нёнакса. Яны адзначаюць, што выбух вадкаснай рэактыўнай рухальнай устаноўкі не мог прывесці да радыяцыйнага выпрамянення. Адмыслоўцы падазраюць, что выбух і выпраменьванне радыяцыі стала вынікам аварыі падчас выпрабаванняў крылатай ракеты з ядравай устаноўкай. Імаверна, гаворка ідзе пра ракету 9М730 «Буревестник» (NATO пазначае яе як SSC-X-9 Skyfall).

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў