Улады забаранілі перавозку «радыенуклідных крыніцаў». Але толькі на час Еўрапейскіх гульняў


Прэм’ер-міністр Сяргеі Румас падпісаў пастанову «Аб часовым прыпыненні перамяшчэння крыніцаў іанізуючага выпраменьвання».

Паводле рашэння ўраду, Дэпартамент па ядравай і радыяцыйнай бяспекі МНС мусіць прыпыніць выдачу дазволаў на ўвоз на тэрыторыю Беларусі і вываз за яе межы «радыенуклідных крыніцаў I-III катэгорый па ступені радыяцыйнай небяспекі» на перыяд з 17 чэрвеня па 2 ліпеня 2019 году.

У дакуменце адзначаецца, што пастанова прынятая «у мэтах папярэджання ядравага тэрарызму і радыяцыйных аварыяў у месцах масавага знаходжання людзей у перыяд правядзення II Еўрапейскіх гульняў у Рэспубліцы Беларусь».

Пастанова была апублікаваная на партале pravo.by.

Hавiны
Як мы шукалі радыяцыю. Кароткая інструкцыя «Белсату»
2019.04.26 12:30

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў