Улады забаранілі Дзень Волі ля Опернага. Губарэвіч: Мы падтрымаем грамадства, гатовае да несанкцыянаванага святкавання


Менгарвыканкам не дазволіў правесці мітынг 25 сакавіка каля Вялікага тэатра оперы і балета ў Менску, паведаміў belsat.eu кіраўнік руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Напрыканцы студзеня партыі БСДП (Грамада), АГП і рух «За свабоду» падалі заяўку на правядзенне святочнага канцэрту 24 сакавіка і мітынгу – 25 сакавіка. Сёння заяўнікі атрымалі адмову Менгарвыканкаму.

«Акцыю не дазволілі, спасылаючыся на тое, што мы абвясцілі пра яе ў СМІ, яшчэ не маючы дазволу ўладаў. Аднак мы падавалі дзве амаль ідэнтычныя па змесце заяўкі, пры гэтым пра адну з іх, на 24 сакавіка, адмыслова не казалі публічна, бо яна была «падстраховачная». Менгарвыканкам адмовіў на абедзве, спасылаючыся па пункт 8 «Закону аб масавых мерапрыемствах», – сказаў Губарэвіч.

Ён лічыць забарону незаконнаю і сцвярджае, што рашэнне сталічных уладаў «выключна палітычнае»:

«Гэта выкананне паслання кіраўніка дзяржавы, які заявіў, што «пасвяткавалі ў цэнтры – і хопіць», – гаворыць ён.

Губарэвіч і ягоныя паплечнікі незадаволеныя, тым што сёлета не створаны агульны камітэт па святкаванні Дня Волі.

«Узнікла некалькі групаў… І адна з іх, ні з кім не ўзгадняючы, падала сваю заяўку, таму ва ўлады аказаліся развязаныя рукі, прасцей было адмовіць усім заяўнікам адразу», – мяркуе палітык.

Ён заклікаў усіх зацікаўленых у адзначэнні нацыянальнага свята аб’яднацца дзеля вызначэння супольнага плану. Калі мае адбыцца дыскусія і ў якім фармаце – ён пакуль не можа сказаць дакладна, бо чакае пацвярджэння ад астатніх.

Hавiны
У Дзярждэпартаменце ЗША заявілі, што дазвол імпрэзаў Дня Волі – 2019 паўплывае на сітуацыю з санкцыямі
2019.03.06 15:50

«Ва ўладаў яшчэ ёсць магчымасць годна выйсці з сітуацыі – усталяваць мемарыяльную шыльду ў гонар стварэння БНР і дазволіць усім ахвотным прыйсці на адкрыццё», – прапануе кампрамісны варыянт Губарэвіч

Што датычыць мітынгу на плошчы Бангалор, дзе беларусам параіў адзначаць Дзень Волі Лукашэнка, то туды заяўнікі ісці не збіраюцца.

«Калі ж ніводны з варыянтаў не будзе прыняты, мы не выключаем, што грамадства гатовае да несанкцыянаванага святкавання, і мы людзей падтрымаем», – кажа апазіцыйны палітык.

Раней, адзін з арганізатараў папярэдняга святкавання Дня Волі Павел Белавус падаваў заяўку ў Менгарвыканкам на правядзенне 24 сакавіка канцэрту на стадыёне «Дынама», але атрымаў адмову ў сувязі з падрыхтоўкай да Еўрапейскіх гульняў.

У панядзелак яны з паплечнікамі звярнуліся ў Менгарвыканкам з просьбай дазволіць канцэрт на пляцоўцы ля Палацу спорту або на Плошчы Свабоды.

«Нам варта дачакацца адказу Менгарвыканкаму і тады далей вырашаць, што рабіць. Давайце пачакаем. Калі адмовяць – будзем думаць», – сказаў belsat.eu Белавус.

Hавiны
Стадыён «Дынама» адказаў на запыт пра гатовасць правесці Дзень Волі
2019.02.25 17:01

КА, belsat.eu

Стужка навінаў