Улады Узбекістану спынілі працу тэлеканала STV за паказ камедыі «Поўны раскаўбас» і кінастужкі «Я – легенда»


Прэс-служба міністэрства інфармацыйных тэхналогіяў і камунікацыяў Узбекістану спыніла працу тэлеканала на нявызначаны тэрмін.

Прычынаю такога рашэння стала парушэнне некалькіх законаў, у тым ліку і закона «Аб дзяржаўнай моладзевай палітыцы» ды «Аб абароне дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду іхнаму здароўю».

Міністэрства выявіла, што тэлеканал паказаў камедыю для дарослых «Поўны раскаўбас» (18 +) і галівудскі фільм «Я – легенда» (16 +) з Уілам Смітам.

Паводле ўзбекскага ведамства, у фільмах утрымліваюцца сцэны «распусты і гвалту», што «супярэчыць нацыянальнаму менталітэту».

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru

Стужка навінаў