Улады ціснуць на сямʼю Рамана Бандарэнкі


Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА апублікавала запіс размовы прадстаўніка судмедэкспертызы з мамай Рамана Бандарэнкі.

БелТА апублікавала запіс размовы прадстаўніка судмедэкспертызы з мамай Рамана Бандарэнкі. Прадстаўнік судмедэкспертызы пытаецца, калі сваякі забяруць цела Рамана.

«У нас усё гатова», – кажа мужчына на аўдыё. БелТА са спасылкаю на Генеральную пракуратуру піша, што сваякі памерлага ўхіляюцца ад таго, каб забраць цела.

Плошча Пераменаў. Менск, Беларусь. 13 лістапада 2020 году.
Фота: ВВ / Белсат

16 лістапада блізкія Рамана Бандарэнкі ў чарговы раз паехалі ў Генеральную пракуратуру, каб атрымаць дазвол на выдачу цела, але не змаглі трапіць на прыём.

У сваю чаргу тэлеграм-канал «Белыя халаты» паведаміў, што гісторыю хваробы Рамана Бандарэнкі выдалілі з базы Больніцы скорай медычнай дапамогі. Да галоўнага сістэмнага адміністратара больніцы ў гэтым пытанні прыходзілі прадстаўнікі Следчага камітэту.

Паводле тэлеграм-каналу «МотолькоПомоги» за роднымі забітага Рамана Бандарэнкі сочаць спецслужбы.

  • 31-гадовы мянчук Раман Бандарэнка – жыхар плошчы Пераменаў, быў затрыманы і збіты ўвечары 11 лістапада. З Цэнтральнага РУУС яго даставілі ў больніцу хуткай медычнай дапамогі ў цяжкім стане. 12 лістапада ўвечары ён памёр.
Фотарэпартаж
Плошча Пераменаў ператварылася ў мемарыял Бандарэнкі. Фотарэпартаж
2020.11.13 16:13

AA belsat.eu

Стужка навінаў