Улады ціснуць на актывістаў, каб спыніць пратэсты ў Берасці


У Берасці працягваецца пераслед актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу. Пасля ператрусаў быў затрыманы сын Майсея Мазька Дзяніс. За іншымі актывістамі сочаць асобыў цывільным.

Блогер і актывіст Аляксандр Кабанаў лічыць, што супраць актывістаў распачалася сапраўдная атака. Паводле яго словаў у РАУС міліцыянты выклікаюць Ігара Зубіка, а асобы ў цывільным дзяжураць каля дому Таццянай Фесікавай.

«Сына Майсея Мазька затрымалі на 72 гадзіны. Там дзіўная сітуацыя, бо пасля ператрусу ў яго доме нічога не знайшлі. Падрабязнасці нам не вядомыя. Ёсць інфармацыя, што затрыманы ён на 72 гадзіны да прад’яўлення абвінавачвання», – распавёў «Белсату» Аляксандр Кабанаў.

Паводле блогера, актывісты даволі даўно заўважылі пераслед збоку асобаў у цывільным, але людзі раней не звярталі на гэта асаблівай увагі. Але апынулася, што насамрэч сілавікі проста чакалі пэўнага моманту, кажа Аляксандр Кабанаў.

«У мяне такое ўражанне, што пасля таго, як Лукашэнка прыязджаў у Берасце і сустракаўся тут з Лісам (старшыня аблвыканкаму), была агучана каманда спыніць усе пратэсты. Канечне, ніхто не пісаў пра сустрэчу чыноўнікаў з кіраўніком краіны, але перакананы, што пратэсты абмяркоўвалі. Таму ў сувязі з тым, што ўсё болей людзей выходзіць на вуліцу, адбываюцца шэсці, было прынята рашэнне самых актыўных прыціснуць. Заведзеныя крымінальныя справы супраць мяне, Пятрухіна, цяпер супраць Мазька. Пачынаюць больш шчыльна выцягваць нашых актывістаў», – кажа Аляксандр Кабанаў.

Аб’ектыў
Улада помсціць праціўніку акумулятарнага заводу ў Берасці. Крымінальная справа нібы за захоўванне боепрыпасаў
2019.04.03 22:36

СК belsat.eu

Стужка навінаў