Улады скарэктавалі падлік замежнікаў, якія наведалі Еўрапейскія гульні ў Менску


Беларусь падчас II Еўрапейскіх гульняў наведалі 37 450 чалавек. Пра гэта паведаміў 25 ліпеня намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной, піша БелТА.

«Але гэта папярэднія звесткі, па выніках года будзем ведаць дакладную лічбу. Пасля публікацыі звестак Белстату і справаздачы турфірмаў лічба будзе значна вышэйшай, у гэтым я нават не сумняюся», – сказаў чыноўнік.

Аб’ектыў
Еўрапейскія гульні сталі для Беларусі дыпламатычным «абломам»
2019.06.30 21:46

Раней міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук казаў, што II Еўрапейскія гульні ў Менску наведалі 35 тысяч замежнікаў. Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэту, на гульні па квітках заехалі 8167 замежнікаў, на падставе акрэдытацыі – 6813.

Міхаіл Партны адзначыў, што падчас гульняў у Менску экспарт турыстычных паслугаў вырас на 10 % у параўнанні са звычайным часам, раздробны таваразварот і загрузка гатэляў павялічыліся на 20 %.

За месяц бязвізу, уведзенага да Еўрапейскіх гульняў, па сістэме «Tax Free» замежнікі купілі тавараў на прыблізна Br 600 тыс., ці каля 30 % ад агульнай сумы пакупак іншаземцаў за студзень-чэрвень.

Аб’ектыў
Другія Еўрапейскія гульні – прагуляныя мільёны беларусаў
2019.06.26 21:37

Нагадаем, што II Еўрапейскія гульні праходзілі ў Беларусі з 21 па 30 чэрвеня. Гульні абышліся бюджэту краіны ў 540 мільёнаў рублёў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў