Улады рыхтуюцца да пераследу беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGN2l6OU82aHZOQlElMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Міністэрства ўнутраных справаў зоймецца беларусамі, якія ваююць ва Украіне. Кіраўнік сілавога ведамства Ігар Шуневіч паведаміў, што сёння паводле артыкулу «Найміцтва» збіраюцца матэрыялы на двух дзясяткаў асобаў, што бяруць удзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі паўднёвай суседкі Беларусі.

«Для нас не важна, на чыім баку ваюе чалавек, – нам важна, што чалавек парушае наш беларускі закон. Таму ў групе ёсць і тыя, хто ваюе на баку ўраду Украіны, так і тыя, хто ваюе на баку ДНР і ЛНР» – папярэджвае Ігар Шуневіч, Міністр унутрах спраў.

Адным — турма, іншым — прафілактычная размова

Што праўда, крымінальныя справы заводзіць будуць не на ўсіх. Паводле Шуневіча, калі падставаў для распачынання справы будзе недастаткова, то абмяжуюцца толькі дадатковымі аператыўна-вышуковымі захадамі.

«Для таго, каб распачаць крымінальную справу, адных галаслоўных заяваў – што нехта там прымаў удзел, нехта некага бачыў, нехта сфатаграфаваўся са зброяй у руках, у адзенні сепаратыста ці жаўнера Нацыянальнай гвардыі – гэта яшчэ не азначае, што яго можна працягваць да адказнасці» – мяркуе Мечыслаў Грыб, генерал-лейтэнант міліцыі ў адстаўцы.

Яшчэ да заявы міністра Шуневіча праваахоўнікі даволі актыўна пачалі вышукваць беларусаў, якія ваююць на баку Украіны. Чаго не сказаць пра тых, хто ўдзельнічае ў ваенных аперацыях у шэрагах прарасейскіх баевікоў. Напрыклад, у Гомлі нецвярозы пасажыр маршруткі адкрыта прапаноўваў блогеру Алесю Плотку набыць стужку патронаў з ДНР.

«Няма вайны — няма грошай. Паеду,калі зноў вайна распачнецца. Канешне паеду. Дзе яшчэ зарабіць грошай?» – кажа сепаратыст, які ваяваў за ДНР.

Рэакцыя беларускіх дабраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну

Тыя ж ваяры, што прымаюць удзел у вайне на ўкраінскім баку, не могуць пакуль вярнуцца на радзіму, бо апасаюцца расправы.

«Мы разумеем тую небяспеку, якая чакае нас у Беларусі, таму пытанне аб тым, каб вяртацца ў Беларусь, цяпер не стаіць. Але я ўсё роўна не збіраюся адмаўляцца да свайго грамадзянства» – тлумачыць Ян Мельнікаў, баец тактычнай групы  «Беларусь».

Сёння ж тактычная група «Беларусь» адрэагавала на заяву кіраўніка МУС у сацыяльных сетках.

«Заклікаем улады Беларусі спыніць хлуслівую прапаганду з Масквы, пад уплывам якой вярбуюць грамадзянаў Беларусі ў шэрагі незаконных вайсковых фармаванняў сепаратыстаў. Усе, хто ваююць на баку сепаратыстаў, мусяць быць прыцягнутыя да адказнасці» – паведамляецца ў звароце Згуртавання патрыётаў.

Агулам, паводле Міністэрства ўнутраных справаў, ва Украіне ваююць каля 100 беларусаў. Але дакладную колькасць нашых грамадзянаў, якія як абараняюць незалежнасць Украіны, гэтак і тых, хто ваююць за ідэалы гэтак званага «рускага свету», сказаць дакладна немагчыма.

Віталь Бабін[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў