Улады прызналі незаконнасць будаўніцтва ў цэнтры Менску, але забудоўніка гэта не спыняе


Прадпрыемства «Вецер» не прыпыніла самавольнай забудовы ў жылым двары на Незалежнасці 93 б.

Ініцыятыўная група жыхароў прылеглых дамоў, якія неаднаразова выходзілі на пратэст, працягвае змаганне за асяродак і дрэвы. Выканаўцы сцвярджалі, што маюць дазвол на іх знішчэнне. 5 сакавіка актывісты зноў выйшлі да плоту, які агароджвае будову.

Незаконная забудова на Талбухіна. Жыхары выступаюць супраць ушчыльнення

Паводле планаў забудоўніка, праз бізнес-цэнтр з паркоўкаю на 150 аўтаў месца не застанецца ні для дзяцей, ні для раслінаў.

Чыноўнікі камітэту архітэктуры шукалі механізмы спынення будаўніцтва і нарэшце 4 сакавіка выдалі заключэнне пра безадкладнае спыненне працаў на аб’екце дзеля ўрэгулявання пытанняў аб карэктаванні праекту.

Незаконная забудова на Талбухіна
Пастанова Менгарвыканкаму прыпыніць забудову

Нягледзячы на гэта будаўніцтва працягваецца.

Belsat.eu спрабаваў атрымаць каментар ад забудоўніка, аднак пасля доўгіх перамоваў шэптам з паўзакрытаю слухаўкай нам сказалі, што цяпер ніхто пагаварыць з намі не можа. І параілі ператэлефанаваць.

ВІДЭА
Топ-6 скандальных забудоваў Менску. Што з імі цяпер?
2019.01.25 09:31

ДР belsat.eu

Стужка навінаў