Улады прызначылі новага кіраўніка Купалаўскага тэатру


У Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы – новы дырэктар. Міністэрства культуры Беларусі прызначыла на гэтую пасаду Аляксандра Шастакова, інфармуе прэсавая служба ведамства.

Да прызначэння на пасаду дырэктарам Купалаўскага тэатру Аляксандр Шастакоў працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення культуры Менскага гарвыканкаму.

Аляксандр Шастакоў.
Фота: uk.minsk.gov.by

Міністр культуры Анатоль Маркевіч на сустрэчы з калектывам тэатру падкрэсліў, што Аляксандр Шастакоў адказна ставіцца да рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры.

«Ягоны досвед спатрэбіцца на новай працы, разам з такімі чалавечымі якасцямі, як павага да творчых людзей і зацікаўленасць у кожным з сябраў працоўнага калектыву», – адзначыў міністр культуры.

Анатоль Маркевіч падзякаваў акторам і супрацоўнікам, якія, паводле яго, захавалі вернасць тэатру і нацыянальнаму мастацтву.

Hавiны
Наступнага тэатральнага сезону не будзе – купалаўцы адказалі міністру культуры на звальненне Латушкі
2020.08.18 13:59

 

Напярэдадні 100-гадовага юбілею ўлады фактычна разагналі Купалаўскі тэатр. 17 жніўня Юрый Бондар, які быў тады міністрам культуры Беларусі, звольніў Паўла Латушку з пасады дырэктара Купалаўскага тэатру. Латушка падтрымаў пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ды катаванняў затрыманых. Акторы тэатру на гэта заявілі, што збіраюцца падаваць заявы аб звальненні. 18 жніўня міністр прыехаў на размову з акторамі. Купалаўцы скандавалі чыноўніку: «Сыходзь!» і запатрабавалі, каб міністэрства аднавіла на пасадзе Латушку і каб дзейны міністр падаў у адстаўку.

Фота: Света Фар / Vot-tak.tv / Belsat.eu

У выніку купалаўцы заявілі, што наступнага тэатральнага сезону не будзе, і паклалі перад міністрам заявы аб звальненні.

Hавiны
Больш за 800 дзеячоў культуры і мастацтва Беларусі патрабуюць спыніць гвалт
2020.10.07 18:44

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў