Улады прыпынілі вытворчасць крамы symbal.by «да ліквідацыі парушэнняў»


Па выніках праверкі, праведзенай 17 чэрвеня на вытворчасці крамы symbal.by міліцыяй і санстанцыяй, яе запатрабавалі прыпыніць з 18 чэрвеня «да ліквідацыі парушэнняў».

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміў дырэктар крамы Павел Белавус.

Сёння, 17 чэрвеня, на вытворчасць крамы symbal.by прыйшлі супрацоўнікі міліцыі, Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі…

Opublikowany przez Pavela Belavusa Środa, 17 czerwca 2020

Паводле яго, у дакуменце сярод парушэнняў (спіс якіх займае дзве старонкі) пазначана, што дзейнасць symbal.by «стварае пагрозу нацыянальнай бяспецы, прычынення шкоды жыцця і здароўя насельніцтва, навакольнаму асяроддзю».

Цяпер крама пакідае ў продажы на сваім сайце толькі тыя тавары, што ўжо ёсць у наяўнасці.

Праверкі ў краме пачаліся пасля таго, як яна выпусціла ў продаж прадукцыю з надпісам «ПСІХО3%». Белавус просіць падтрымаць symbal.by, набыўшы адмысловыя стыкеры з гэтым надпісам. Прыбыткі накіруюць на аплату працы юрыстаў, утрыманне інфраструктуры крамы і развіццё сацсетак.

Hавiны
У краме symbal.by чатыры гадзіны праводзілі праверку з-за цішотак «ПСІХО3%»
2020.06.15 21:30

КА belsat.eu

Стужка навінаў