Улады прыдумалі яшчэ адзін спосаб заахвоціць служыць у войску


Прыцягваць маладых людзей ісці ў войска будуць жыллёвымі прэферэнцыямі, распавёў у эфіры БТ памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах Леанід Касінскі.

«Чалавек, які добрасумленна выканаў свой воінскі, грамадзянскі абавязак, атрымаў ваенна-ўлiковую спецыяльнасць, адслужыў ва Узброеных cілах, павінен мець нейкія бонусы і прэферэнцыі перад тымі, хто нейкім чынам ухіліўся ад гэтага», – лічыць Касінскі.

Іншымі бонусамі, якія збіраюцца даць тым, хто адслужыў, стануць ільготы ў сферы медычнага абслугоўвання.

Сёлетні восеньскі прызыў – апошні, які праходзіць паводле старых правілах. Наступны пройдзе ўжо з улікам прынятага летам «закона аб адтэрміноўцы», які пакінуў юнакам права толькі на адну адтэрміноўку для атрымання адукацыі.

ВІДЭА
Ваенны эксперт распавёў, што стане з беларускім войскам пасля закону «аб адтэрміноўках»
2019.07.26 10:01

ДД belsat.eu

Стужка навінаў