Улады прапаноўваюць дазволіць паляванне на рысяў. У інтэрнэце збіраюць подпісы ў абарону жывёлінаў


У міністэрстве лясной гаспадаркі Беларусі лічаць мэтазгодным выключыць рысяў з Чырвонай кнігі Беларусі і ўключыць іх у спіс паляўнічых жывёлінаў. Гэта вынікае з ліста першага намесніка міністра Валянціна Шатраўкі, які быў выкладзены ў інтэрнэт.

У прыватнасці, у дакуменце адзначаецца, што паляўнічыя скардзяцца на павелічэнне папуляцыі рысяў і адпаведна на павелічэнне шкоды ад іх (рысі нібыта з’ядаюць шмат казуляў і зайцаў).

«У цяперашні час лічым, што больш эфектыўным рашэннем будзе выключэнне рысі з Чырвонай кнігі і ўключэнне гэтага віду ў спіс нарміруемых відаў паляўнічых жывёлінаў. Гэта дазволіць эфектыўна кіраваць папуляцыяй рысі», – гаворыцца ў лісце.

Пры гэтым намеснік міністра прызнае, што колькасць рысі ў Беларусі, як і трэнды яе змены, дакладна не ўстаноўлены.

У сувязі з гэтым у інтэрнэце на сайце petitions.by распачаўся збор подпісаў у абарону рысяў.

«З тэрыторыі Беларусі яшчэ да вайны знік апошні дзікі кот, а цяпер пагроза знішчэння можа паўстаць і над рыссю», – адзначаюць аўтары петыцыі.

Беларусы патрабуюць адмовіцца ад выключэння рысі з Чырвонай кнігі, стварыць план дзеянняў па захаванні папуляцыі гэтых жывёлінаў і павялічыць фінансаванне на маніторынг іх колькасці. На дадзены момант петыцыю падпісалі ўжо больш за 600 чалавек.

У грамадскім аб’яднанні «Ахова птушак Бацькаўшчыны» адзначаюць, што рысяў у Беларусі няшмат і таму немагчыма зрабіць гэты від паляўнічым у Беларусі.

«Сёння Беларусі неабходны План дзеянняў для захавання рысі, фінансаванне для яго выканання, уключаючы пазабюджэтныя крыніцы. Рысь вельмі запатрабаваны від не толькі сярод замежных паляўнічых, але і сярод экатурыстаў. Адна рысь пры паказе турыстам можа згенераваць значна большы даходу для паляўнічай гаспадаркі, чым пры адстрэле», – гаворыцца ў лісце, кі АПБ накіравала Мінлясгас.

Hавiны
Цяпер у Беларусі можна паляваць на вялікую белую чаплю. Яшчэ нядаўна яна была ў «чырвонай кнізе»
2018.09.25 16:29

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў