Улады перадумалі высякаць лес пад будоўлю ў Бараўлянах

Сёння адбылася сустрэча жыхароў з мясцовымі ўладамі, дзе людзям і абвесцілі, што ніякая будоўля тамтэйшаму лесу не пагражае.

Адзін з мясцовых нам напісаў:

Толькі што дэпутатскі корпус усіх узроўняў у Бараўлянскім сельвыканкаме абвесціў, што высякаць наш лес не будуць, а грошы накіруюць на іншую пляцоўку.

Змаганне бараўлянцаў за свой лес цягнулася доўгі час. Яшчэ ў 2018 годзе мясцовыя жыхары сабралі 6500 подпісаў супраць забудовы на месцы лесу. І гэта была далёка не першая спроба давесці ўладам свой пункт гледзішча на будучыню інфраструктуры свайго раёну.

Каб давесці немэтазгоднасць высячэння лесу, мясцовыя жыхары замовілі паралельна з дзяржаўнай ацэнкай уздзеяння на навакольнае асяроддзе будучага аб’екту ацэнку навукоўцаў з Нацыянальнай акадэміі навук.

У Бараўлянах пад школу сякуць лес, хаця побач ёсць пустое поле

Hавiны