У апошні дзень перад выбарамі, 8 жніўня, у гарадах Беларусі ўлады арганізоўваюць канцэрты, у тым ліку з удзелам замежных выканаўцаў, паведамляе «Наша Ніва».
У Менску каля Палаца спорту выступяць амерыканскія рэперы Tyga і Saint Jhn, расейскія гурты «Кар-мэн», «Отпетые мошенники» ды іншыя.
У Берасці на сцэну выйдуць Алег Віннік, Юліяна Каравулава, Стас П’еха, Аксана Кавалеўская.
У Віцебск з канцэртам прыедуць Рыгор Лепс, Аляксандр Панаётаў, гурты «Фабрика» і «Лас Вегас».
У Горадні выступяць Леанід Агуцін, Уладзімір Прэснякоў, Руслан Аляхно, Эліна Чага.
https://belsat.eu/in-focus/svyatlana-tsihanouskaya-ne-rastsiskae-kulak-aposhni-vybarchy-mityng-budze/
У Бабруйску будуць спяваць Ціна Караль, Паўло Зіброў, «Лісапетний батальйон».
А ў Барысаве выступіць Таісія Павалій.
МГ belsat.eu