Улады Наваградку не хочуць пераймяноўваць вуліцу ў гонар Барыса Кіта


Старшыня Наваградскага райвыканкаму лічыць перайменаванне вуліцы «немэтазгодным».

«Перайменаванне вуліцы цягне за сабой замену пашпартоў грамадзянаў, якія пражываюць на гэтай вуліцы, тэхнічных пашпартоў і іншых дакументаў, якія патрабуюць пэўных матэрыяльных выдаткаў», – піша ў адказ на петыцыю старшыня Наваградскага райвыканкаму Анатоль Маркевіч.

Таксама ён тлумачыць адмову тым, што імя Барыса Кіта ўжо ўшанаванае: ён з’яўляецца Ганаровым грамадзянінам Наваградка, а ў 2007 годзе яго імя было занесена аж у Кнігу Славы Наваградскага раёну. Анатоль Маркевіч зазначае, што сярэдняй школе №1 ёсць музей Барыса Кіта, дзе захоўваюцца яго асабістыя рэчы, фотаздымкі і розныя дакументы.

Цяпер актывісты руху «Дзея» збіраюць подпісы за наданне імя Барыса Кіта ўніверсітэту ў Баранавічах.

Барыс Кіт нарадзіўся 6 красавіка 1910 г. у Санкт-Пецярбурзе. Пасля рэвалюцыі з’ехаў на радзіму бацькі ў вёсцы Агароднікі Карэліцкага раёну. Пазней скончыў Наваградскую беларускую гімназію і Віленскі ўніверсітэт. Паводле адукацыі быў настаўнікам. Працаваў дырэктарам Віленскай і Наваградскай гімназіяў. Пасля вайны эміграваў у ЗША, дзе рэалізаваў сябе як навуковец, зрабіўшы значны ўнёсак у сусветную астранаўтыку.

ГА, ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары