Улады Масквы: Забралі офіс Amnesty International праз даўгі


У дэпартаменце гарадской маёмасці ўрада Масквы заявілі, што апячаталі офіс арганізацыі праз запазычанасць па арэндзе, пра што загадзя папярэдзілі праваабаронцаў. У расейскім аддзяленні Amnesty заяўляюць, што ніякага папярэджання не атрымлівалі.

Дагавор аб арэндзе ведамства разарвала ў аднабаковым парадку, паведамляе BBC.

Сёння раніцай супрацоўнікі міжнароднай праваабарончай арганізацыі прыйшлі на працу і пабачылі апячатаныя дзверы. У памяшканні адключылі электрычнасць і ўсталявалі новыя замкі.

Гэта адбылося на наступны дзень пасля рэакцыі AI на катаванні Ільдара Дадзіна. Напярэдадні праваабаронцы запатрабавалі расследаваць заяву актывіста – першага расейскага асуджанага за неаднаразовыя парушэнні правілаў правядзення масавых акцыяў.

«Amnesty International» арандуе памяшканне ў асабняку 19 стагоддзя ў дэпартаменце гарадской маёмасці Масквы цягам 20 гадоў, і, паводле медыяаменеджара па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі «Amnesty International» Аляксандра Арцемева, спраўна плаціць за арэнду.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў