Улады КНДР упершыню паведамілі аб падазрэнні на выпадак COVID-19 у краіне


Магчымым «нулявым пацыентам», па версіі ўладаў, стаў нелегал з Паўднёвай Карэі, перадае Reuters.

Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын у суботу 25 ліпеня абвясціў надзвычайны стан і закрыў памежны з Паўднёвай Карэяй горад. Прычынаю стала асоба, якая нелегальна перасекла мяжу. Калі выпадак пацвердзіцца, то гэта будзе першы афіцыйна хворы на каронавірус у Паўночнай Карэі.

Паўночнакарэйскія медыі перадаюць, што вірус мог быць наўмысна занесены ў краіну. Чалавек, які зараз падазраецца ў захворванні на COVID-19 тры гады таму ўцёк у Паўднёвую Карэю, адмыслова вярнуўся на радзіму.

Не падаецца, ці гэтага чалавека тэставалі, аднак недакладныя вынікі былі атрыманыя праз некалькі медычных праверак выдзяленняў гэтага чалавек з рэспіраторных органаў і крыві. Зараз ён знаходзіцца на каранціне, таксама даследуюцца ягоныя кантакты.

  • У Паўночнай Карэі дагэтуль няма афіцыйна зарэгістраваных выпадкаў COVID-19, у той жа час як суседнія Кітай і Паўднёвая Карэя сталі цэнтрам пандэміі.
  • Паўночная Карэя – вельмі закрытая краіна, якая адразу ж увяла забарону на міжнародныя вандроўкі пасля абвяшчэння пандэміі, школы і ўніверсітэты таксама былі зачыненыя.
  • Тым не меней, паводле прадстаўніка САЗ у КНДР у ліпені ў краіне былі пратэставаныя 922 чалавекі. У аніводнага з іх не быў пацверджаны каронавірус.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў