Улады Берасця забаранілі шэсце супраць свінцу


Берасцейцы планавалі 3 чэрвеня прайсці па цэнтры гораду і выказаць свой пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.

Чацвёра праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу падалі заяўку ў берасцейскі гарвыканкам і просьбай дазволіць правядзенне шэсця 3 чэрвеня па вуліцах Бульвар Касманаўтаў–Гогаля–Савецкая і правядзення мітынгу каля кінатэатру «Беларусь».

Але гарвыканкам забараніў акцыю, спаслаўшыся на сваёй жа рашэнне аб забароне масавых мерапрыемстваў у цэнтры гораду. Адзначым, што ўлады не забараняюць у цэнтры гораду правядзення ініцыяваных імі мерапрыемстваў. Як не перашкаджалі 1 траўня праезду на цэнтры гораду байкераў з мотаклубу «Начныя ваўкі» і шэсцю камуністаў.

«Будзем абскарджваць гэтае рашэнне, плануем падачу скаргі ў суд, – заявіў «Белсату» праваабаронца Раман Кісляк. – Мы дамагаемся магчымасці правесці мітынг па цэнтры гораду. Улады асцерагаюцца нашага пратэсту, яны баяцца, што ў цэнтры гораду будзе гучна гучаць голас праціўнікаў акумулятарнага заводу».

Жыхары Берасця ўжо паўгода дамагаюцца прыпынення будаўніцтва акумулятарнага заводу побач з горадам. Улады будаўніцтва патэнцыйнага небяспечнай вытворчасці не спыняюць .

АС

Глядзі таксама
Каментары