Улады анансуюць рост заробкаў бюджэтнікам


У медыкаў а таксама працаўнікоў бюджэтнай сферы заробкі ў 2020 годзе істотна вырастуць, паабяцаў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка. Яго заявы прагучалі ў эфіры праграмы «Контуры» на тэлеканале АНТ.

«У розных сферах павелічэнне заробкаў будзе плаваючым. Міністр у сваёй сферы будзе планаваць пэўныя надбаўкі», – сказаў Ігар Петрышэнка.

Віцэ-прэмʼер распавёў, што павялічыць заробкі медыкаў загадаў кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка.

«Ужо цяпер у межах бюджэту пралічваецца павышэнне іх заробкаў на 10-15 %», – сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле віцэ-прэмʼера ўрад плануе павысіць заробкі не толькі медыкам, але і настаўнікам, працаўнікам сацыяльнай сферы, культуры, а таксама іншым бюджэтнікам.

СК belsat.eu

Стужка навінаў